Ніва № 11 (2705), 16 сакавіка 2008 г.

Закон для чалавека, ці чалавек для беззаконня?

Анатоль МАЎЧУН

У „Czasopisie” н-р 1/08 спадар Васіль Петручук у сваіх „Крышынках” закранае цікавыя тэмы. На пачатак прыгадвае, што ў 1917 годзе нямецкія ўлады адчынілі ў сёлах школы для нацыянальных мяншынь з іх роднымі мовамі навучання. Заўважае, што ў Грабаўцы адчынілі школу з беларускай мовай, але тую школу пасля адраджэння Польшчы палякі ў 1919 годзе ліквідавалі. Пра гэта В. Петручук пісаў ужо некалі ў „Ніву”, але ні раней, ні цяпер аб праблемах беларускага школьніцтва ў Польшчы дакладней нічога не сказаў. Шкада. Беларусы ж не толькі ў Грабаўцы жылі, і не толькі ў час I сусветнай вайны. Дык якая мэта прысвечвала В. Петручуку пачынаць тэму, якой працягу не прадугледжана? Я аднак для тых, хто зацікаўлены нацыянальнымі меншасцямі ў Польшчы, раю пазнаёміцца з кніжкамі прафесара Ежы Тамашэўскага: „Ojczyzna nie tylko Polaków” i „Rzeczpospolita wielu narodów”. Варта таксама прачытаць кніжку „Białorusini, Litwini, Ukrańcy” Казімежа Падляскага (Багдана Скарадзінскага). Ну, і невыбачальным лічу няведанне зместу кнігі праф. Яўгена Мірановіча „Беларусь”, выдадзенай аўтарам па-беларуску і па-польску.

Але вернемся да немцаў. Была I сусветная вайна. У 1917-1918 гадах амаль увесь абшар Беларусі быў у іхных руках. Зразумела, што нямецкія ўлады лічылі карыснай для сябе прыхільнасць беларускага насельніцтва, якога расейцы не паспелі выгнаць у бежанства ў Расію. Тым больш, што немцы добра ведалі пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF