Ніва № 11 (2705), 16 сакавіка 2008 г.

Горш няволі адна толькі смерць

Віталь ЛУБА

Бежанства 1915 года трагічна адбілася на жыцці беларусаў Беласточчыны. Калі пасля некалькіх гадоў бадзяння па бязмежных прасторах Расіі ў пачатку 1920-х вярнуліся яны на Радзіму, тут чакалі іх запушчаныя і разбураныя гаспадаркі, якія трэба было аднаўляць з нуля. У тадышніх перанаселеных вёсках не было магчымасці знайсці працу па за сельскай гаспадаркай. Асабліва бесперспектыўным было становішча адукаваных беларусаў, якія не маглі разлічваць па працаўладкаванне ў незалежнай Польшчы. У такой сітуацыі апынуўся і Гаўрыіл Лаўрашук з Рыбакоў.

У бежанства 18-гадовы юнак падаўся з маці Варварай (бацька Філіп памёр тры гады раней), сёстрамі Анастасіяй і Верай ды братамі Канстанцінам і Адамам. Сям’я Лаўрашукоў апынулася ў сяле Карамыслаўка Сенгілееўскага ўезда Сімбірскай губерні. Гаўрыіл там увесь час вучыўся, за выключэннем аднаго года службы ў Чырвонай Арміі, і закончыў Кузаватаўскую настаўніцкую школу.

У 1921 годзе Лаўрашукі (без Канстанціна, які прапаў дзесьці ў Расіі) вярнуліся ў родную вёску. Гаўрыіл папраўдзе вяртацца не збіраўся, але не мог пусціць хворую маці з малодшымі сёстрамі і глуханямым братам у далёкую дарогу. У Рыбаках працаваў ён на гаспадарцы і чорнарабочым у лесе. На пасаду настаўніка не мог разлічваць. У 1922 годзе памерла маці. Гаўрыілу марылася праца ў школе і таму рашыў вярнуцца ў Расію. У 1923 годзе польска-савецкую мяжу перайшоў нелегальна.

Пасля перасячэння граніцы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF