Ніва № 11 (2705), 16 сакавіка 2008 г.

Беларускія запусты

Ілоны КАРПЮК

Яшчэ пару гадоў таму праваслаўнай моладзі пры розных нагодах можна было сустрэцца на дыскатэках. Спецыялістам па ладжанні гэтага тыпу мерапрыемстваў было Брацтва праваслаўнай моладзі. Гаварылася найчасцей, што гэта былі праваслаўныя дыскатэкі ці праваслаўныя запусты. Упершыню я папала ў вір такой гульні ў 1998 годзе і мушу сказаць, што адчувала я сябе зусім натуральна, тым болей, што каралевай танцавальнай пляцоўкі была беларуская музыка. Хаця мне цяжка назваць сябе любіцелем такіх настрояў, але зараз гэтая з’ява памянала выгляд, таму я і вырашыла заглянуць у беластоцкія клубы. Самая лепшая нагода гэта запусты, якія гучна адзначаліся ў мінулы уік-энд 7 і 8 сакавіка. Не трэба ўжо, як гэта бывала раней, хавацца ў гарнізонным клубе, бо дыскатэкі з музыкай нацыянальнай меншасці самі ўвапхнуліся ў клубы!

— Мы тут прыходзім амаль на кожную дыскатэку! — кажуць мне беластоцкія студэнткі. — Але на гэтыя беларускія, а яны бываюць раз на тры тыдні, часам раз на месяц, — дадаюць.

Гэта сталыя наведвальнікі клуба „Мазурская хата”, якая яшчэ нядаўна называлася „Прэм’ерай”. Не здзіўляе гэтая змена ва ўмовах дзікай папулярнасці вясковых ды свойскіх кліматаў. Але для заўсёднікаў не мае гэта вялікага значэння і ўсе аднадушна прызнаюць, што гэта людзі ствараюць непаўторную атмасферу.

— Праўда, дзяўчаты тут самыя прыгажэйшыя ў свеце, таму між іншымі прыходзім на беларускія дыскатэкі. Мы — праваслаўныя, як большасць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF