Ніва № 11 (2705), 16 сакавіка 2008 г.

Сакральная выстаўка

Віктар ШВЕД

Агія Сафія — цудоўны візантыйскі храм у Канстанцінопалі (сённяшнім Стамбуле), заснаваны імператарам Юстыніянам І Вялікім, пабудаваны ў 532-537 гадах. Пасля заняцця туркамі Канстанцінопаля ў 1453 годзе храм быў заменены ў мячэць і дабудавалі да яе мінарэты. Пасля падзення Асманскай імперыі ў 1922 годзе Турцыя стала свецкай рэспублікай. Мустафа Кемаль Атацюрк у 1934 годзе загадаў каб храм, які 916 гадоў служыў хрысціянам, а 481 год мусульманам, быў заменены ў музей.

Інспірацыяй да падрыхтоўкі выстаўкі, прысвечанай візантыйскаму шэдэўру старажытнасці — храму Агія Сафія, была аўдыенцыя ў 2000 годзе дэлегацыі з пяці чалавек ад Хрысціянскага экуменічнага аб’яднання „Oikoumene” ў Беластоку ў патрыярха Канстанцінопаля Варфаламея І.

Заахвочваючы дэлегацыю да аграмаднай працы над падрыхтоўкай такой выстаўкі, патрыярх удзяліў з гэтай нагоды асаблівага блаславенства. У сваім пісьме ён сцвердзіў: „Нягледзячы на гэта, што першапачатковы мастацкі твор, здзейснены Юстыніянам, прайшоў многа розных змен, у першую чаргу праз знішчэнне надзвычай прыгожага інтэр’ера, аднак храм астаецца нямым вестуном праўды аб візантыйцах, годных увагі і ўкаранелых у догмах Божага Слова”.

Адкрыццё выстаўкі адбылося 12 лютага г.г. у зале Цэнтра праваслаўнай культуры, па вул. св. Мікалая, 5 у Беластоку.

Выступаючы ад імя Хрысціянскага экуменічнага аб’яднання і арганізатара выстаўкі Аляксандра Шавела-Навацкая, вітаючы ўсіх прысутных, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF