Ніва № 11 (2705), 16 сакавіка 2008 г.

Светлая Аўрора

Міра ЛУКША

Сазвала „Ніва” на свой юбілей усіх тых, хто сваім пяром яе падмацоўваў. Таксама і тых, хто па нейкай прычыне прыціх. Некаторых непаседаў заняло сваё жыццё, прытрымліваючы пры хатніх, сямейных справах. Ды нядаўна ў „Ніве” пачалі паяўляцца допісы гэтых карэспандэнтаў. Таксама і Аўроры — Ірэны Лукшы, у дзявоцтве Салавей. Хоць яна, пачаўшы друкавацца ў 1985 годзе, на нейкі момант была замоўкла, не кінула роднага слова — прысылала свае новыя творы на ўсе літаратурныя конкурсы арганізаваныя „Нівай”, паяўляліся вершы таксама яе малодшых сыноў — Адрыяна Лукшы ды Данілкі і Адася Юрчукоў. Таксама навучэнцаў беларускай мовы (Ірэна кончыла гайнаўскі белліцэй).

Еду да Ірэны-Аўроры наведаць яе ў ейным прышпітальным доме. Гэта пры канцы Ліпавай вуліцы ў Гайнаўцы. Ад 1985 года Ірэна працуе „салёвай”-прыбіральшчыцай, цяпер у вялікім новым шпіталі якраз па Ліпавай вуліцы. Яна не толькі сочыць за парадкам. Гэтая мілая і статная кабета — улюблёны слухач пацыентаў. З гісторый людзей, якія даверліва даручаюць свае таямніцы Ірэне, можна было б скласці не адну тоўстую кнігу. Калісьці не раз Аўрора знаёміла нашых чытачоў з аповедамі сваіх падапечных. А і сама яна магла б са свайго жыцця скласці кнігу.

Прыходзілі калісьці канверты ў рэдакцыю з лісткамі ў клетку, вырванымі са сшыткаў, з допісамі пра жыццё, на добрай беларускай мове. Захацелі рэдактары ўбачыць тую „Аўрору”. А ёй цяжка было дабрацца — муж не дазваляў ёй рушыцца з дому нават у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF