Ніва № 11 (2705), 16 сакавіка 2008 г.

Іншы пункт погляду

Ян ГАЙДЭЛЬ

Я грамадзянін Беларусі, а па паходжанні паляк. Палову свайго жыцця я правёў у Польшчы. Пачынаючы з верасня 1990 года я з’яўляюся не толькі назіральнікам польска-беларускіх адносін, але, у пэўнай ступені, і іх непасрэдным удзельнікам.

У 1990 годзе я паехаў у Польшчу вучыцца ў вну, трымаючы ў руках пашпарт грамадзяніна Савецкага Саюза. І ўжо з за мяжы назіраў, як у выніку змены дзяржаўнага ладу СССР у 1990 г. Парламент Беларусі прыняў дэкларацыю аб суверэнітэце Рэспублікі. У жніўні 1991 г. была абвешчана незалежнасць Беларусі. Я быў тады студэнтам гістарычна-філалагічнага факультэта Гданьскага універсітэта і членам Навуковага кола гісторыкаў пры універсітэце. І тады ж пачаў сваю сціплую дзейнасць па вывучэнні Беларусі, арганізуючы навуковыя выезды (летам 1994 і 1995 гг.) студэнтаў-гісторыкаў Гданьскага універсітэта ў Гродна і Мінск. У той жа час, у 1994 годзе, упершыню сустрэўся з першым генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у Гданьску Аляксеем Шахновічам (1992-1996). Спадар консул прыхільна паставіўся да нашай ініцыятывы, і мы атрымалі бясплатныя візы. Мой сябра Томаш Кот падзяліўся сваімі ўражаннямі ад паездкі на Беларусь у артыкуле, які быў змешчаны ў адным з нумароў універсітэцкага бюлетэня «Per Contra», што выдаваўся Колам палітычнай думкі пры Гданьскім універсітэце. Томаш пісаў, што па над падзеламі, якія бачны «наверсе», адбываецца незвычайная рэч: у польска-беларускіх стасунках збліжэнне ідзе «знізу». (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF