Ніва № 11 (2705), 16 сакавіка 2008 г.

Каму даганяць Еўропу ў Плёсках?

Ніна БРУЧКО

Мінулі калядныя святы, Новы год і мы з сястрой задумалі ізноў, згодна з дагаворам, наведаць родную вёску і сваячніцу Зінку. Настала трэцяя дэкада студзеня, а тут зімы як не было, так і няма. Ну, праўда, у снежні крышку сыпнула белага пуху, ды што гэта было? Калісьці, помню, гурбы снегу на вуліцы, засыпаны панадворак, а ў школу 7-гадовую сястрычку бацечка на лапаце спускаў пакуль адкінуў сцяжыны на вуліцу. Або, другім разам, калі мне раптам заманілася наведаць бацькоўскі дом і з’есці з імі калядную вячэру. Апранулася я, як быццам бы жыла ў Сібіры, бо і была ў той год у нас сапраўдная сібірская зіма і, наперакор марозу і сваёй гарадской сям’і, паехала ў адзіночку пэкаэсам у вёску. У той час усе ездзілі да бацькоў пэкаэсамі. Злезла я ля „кашаркі” і давай цягнуцца праз лес у хату. А вечар быў цудоўны — неба залітае яснымі залацістымі зоркамі, снегу па калені, хваіна вакол абсыпана беленькім снегам і толькі рытмічна патрэсквала пад напорам моцнага марозу, як найпрыгажэйшая музыка. Здавалася, я апынулася ў цудоўнай краіне, маё сэрца пачало „іграць” у такт трэскаў хваёвых галінак, а я раптам пачала ўголас дэкламаваць верш „Зимний вечер” Пушкіна: Буря мглою небо кроет,/ Вихри снежныя крутя;/ То, как зверь, она завоет,/ То заплачет, как дитя... Не заўважыла як доўга я з’ядналася з прыродай, ды ў хату зайшла пазнавата. Бацькі сядзелі ўжо за скромна застаўленым сталом (былі гэта „худыя” гады) і вельмі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF