Ніва № 11 (2705), 16 сакавіка 2008 г.

Фестывальныя роздумы

Ануфры РАМАНОВІЧ

23 лютага, калі ў Беларусі адзначалі Свята мужчын, называнае лукашэнкаўскай уладай „Днём защитника Отечества”, папярэднікам якога ў часах сацыялізму быў Дзень Савецкай Арміі, Таварыства беларускай культуры пад кіраўніцтвам спадара Яна Сычэўскага ў спартыўнай зале клуба „Влукняж” у Беластоку праводзіла заключны канцэрт XV Фестывалю беларускай песні.

Вельмі хацелася мне пабываць на гэтай імпрэзе. І хоць для мяне, уцекача, які знаходзіцца ў Польшчы з за пераследу за палітычныя погляды дыктатарскім рэжымам, 30 злотых гэта немалыя грошы, я патрос, як кажуць, у кішэнях і купіў білет.

У святочным, прыўзнятым настроі, каля 16-й гадзіны ў суботу я накіраваўся ў спартзалу клуба „Влукняж”. Быў я прыемна здзіўлены вялікай колькасцю гледачоў, якія ішлі пешшу і на машынах пад’язджалі да клуба. На ўваходзе паказаў я білет і направіўся да гардэроба. Бачу, амбасадар Беларусі ў Польшчы Павел Латушка на калідоры дае інтэрв’ю журналісту з Гародні. Падумаў я з сарказмам: «Рыхтуюць справаздачу для грамадскасці Беларусі аб тым, як лукашэнкаўскі рэжым „заўсёды” помніць аб суайчынніках нават за межамі краіны, аб чым сведчыць дапамога беларускай меншасці на Падляшшы „захоўваць” нашу культуру, мову, традыцыі» (трэба сказаць, што я не памыліўся — БТ на мінулым тыдні некалькі раз паказала такі рэпартаж).

Іду я ў амаль поўнасцю запоўненую глядзельную залу. У выніку ўбачанага на ўваходзе, крытычна аглядаюся. Кідаецца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF