Ніва № 11 (2705), 16 сакавіка 2008 г.

Ад адукацыі да інтэграцыі

Люцына ВАЎРАШУК

Комплекс спецыяльных школ у Гайнаўцы пачаў рэалізацыю адукацыйнага праекта „Ад адукацыі да інтэграцыі”, які фінансуецца Польска-амерыканскім фондам свабоды ў рамках Праграмы РІТА, рэалізаваным Фондам адукацыі для дэмакратыі. Сваёй дзейнасцю абымае яна выбраныя адукацыйныя і апякунскія ўстановы, якія займаюцца асобамі з абмежаванымі магчымасцямі ў Падляшскім ваяводстве і Брэсцкай вобласці. На працягу 12 месяцаў рэалізацыі праекта адбудуцца канферэнцыі, абучэнні, майстар-класы і інтэграцыйныя сустрэчы, мэта якіх, м.інш. — здабыццё разам з польскімі і беларускімі партнёрамі ведаў на тэму функцыянальнага дыягназу, вербальнай і альтэрнатыўнай камунікацыі ды складання індывідуальных адукацыйна-тэрапеўтычных праграм для дзяцей хворых на аўтызм. Партнёрам і ўдзельнікам праекта ў рамках абучэнняў спецыялістычныя веды перададуць спецыялісты вядомага, адзінага ў паўночна-ўсходняй Польшчы Школьна-тэрапеўтычна-апякунскага асяродка для дзяцей і моладзі з прыкметамі аўтызму (ШТАА). Апрача гэтага ў рамках семінара і майстар-класаў плануецца ўкараненне і сістэматызацыя ведаў з папярэднага праекта пад загалоўкам „Шматпрофільнае ўдасканальванне дзіцяці метадам пастаяннага стымулявання”, якое перш за ўсё датычыць метадаў павялічвання інтэлігенцыі дзіцяці ды прымянення на практыцы навукі глабальнага чытання разам з засваеннем умеласці стварання дыдактычных дапаможнікаў, прызначаных для індывідуальнай працы з дзіцём. Падрыхтоўчыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF