Ніва № 11 (2705), 16 сакавіка 2008 г.

Захаваць памяць аб продках

Аляксей МАРОЗ

Многа асоб сабралася 28 лютага ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім на прэзентацыі кніжкі „Гісторыя мясцовасцей Рудуты і Шарні Арлянскай воласці”. Вялікі калідор на другім паверсе школы сталі запаўняць знатныя госці, сярод якіх былі святары з дэканам Бельскага дэканата, мітрафорным протаіерэем Лявонціем Тафілюком, бельскі віцэ-стараста Пётр Божка, дзеці аўтараў кніжкі: намеснік прэзідэнта горада Беластока Аляксандр Сасна, лекар і радная горада Бельска Ала Сасна-Паўлючук, іх сямейнікі і далейшыя сваякі, якім адведзена многа месца ў кніжцы. Прыбылі ў бельскую школу жыхары Рудутаў і Шарнёў, моладзь і старэйшыя жыхары горада. Яшчэ да спаткання вучні дастаўлялі лаўкі і крэслы, бо не хапала сядзячых месцаў, а моладзь засталася стаяць на лесвіцы, адкуль лепш было відаць ход мерапрыемства. Новай кніжкай айца Рыгора Сасны і матушкі Антаніны Троц-Сасны зацікавіліся таксама жыхары Бельшчыны, якія камплектуюць кніжкі аб нашых прыходах і сёлах. На гэты раз рэдактар прэзентаванага выдання Дарафей Фіёнік (а заадно старшыня аб’яднання „Музей малой айчыны ў Студзіводах”, якое было выдаўцом кніжкі) вёў спатканне разам з намеснікам старшыні Беларускага гістарычнага таварыства Славамірам Іванюком. Звярталі яны ўвагу на незвычайны характар кніжкі, якая заахвочвае чытача шукаць інфармацыю аб сваіх сямейніках у мінулым. Таксама галоўныя героі сустрэчы матушка Антаніна Троц-Сасна і айцец (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF