Ніва № 11 (2705), 16 сакавіка 2008 г.

Межы і бязмежная даль

Ежы ПЛЮТОВІЧ

Смерць выдатнага пісьменніка Рышарда Капусцінскага я прыняў з жалем. Вось адышоў яшчэ адзін з цудоўных старцаў, чые мудрыя кнігі аб шматлікіх закутках нашага зямнога шара і пражываючых на ім грамадствах спадарожнічалі мне ад гадоў як скарбніца ведаў аб людзях і свеце, а можа хутчэй — аб светах.

Адыходзяць цудоўны старцы, ці ж мае не хапіць іх наследнікаў...

Але, мабыць, той бязлітасны час, як хваля, а хутчэй струмень, рака, не знішчае, не падмывае берагоў, хоць пакідае сляды...

Капусцінскі нарадзіўся ў беларускім Пінску, хоць карані ў яго польскія, ды ў яго шматлікіх кнігах малапрыкметныя сляды беларускай ідэі. Гэтая праблема быццам бы для пісьменніка не існавала, а, можа, не паспела заіснаваць.

Люблю вяртацца да ягонай ранняй кнігі ад 1974 г., „Кіргіз сыходзіць з каня”, цыкла рэпартажаў з пабыўкі ў СССР і вельмі ўражваюць мяне яго трапныя развагі пра народы тадышняга Саюза. Думаю, што незалежна ад існавання цэнзуры, асабліва прыдзірлівай да тэм датычных сітуацыі ў краіне Вялікага брата, „Кіргіз” з’яўляецца кнігай лепшай за пазнейшую „Імперыю”, справаздачу аб распадзе СССР і адыходзе ў цень рэальнага камунізму. Здаралася ўжо ў гісторыі, парадаксальна, што прысутнасць установы цунзуры не перашкаджала ва ўзніканні важных з’яў культуры, а, можа, мабілізавала пісьменніка да высілку, да глыбейшай працы, а здаралася, што непрысутнасць цэнзуры або даводзіла да ляноты, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF