Ніва № 09 (2703), 2 сакавіка 2008 г.

Беларускія пісьменнікі Польшчы на старонках часопіса „Роднае слова”

Сяргей ЧЫГРЫН

Беларускі часопіс „Роднае слова”, што выходзіць у Мінску, сёлета адзначыў сваё 20-годдзе. Спачатку ён выдаваўся пад назвай „Беларуская мова і літаратура”, а пасля часопіс стаў „Родным словам”. За гэты час выйшла ў свет 240 нумароў агульным накладам больш за 2 250 000 паасобнікаў. У ім было змешчана больш за 7 тысяч артыкулаў, прысвечаных беларускай літаратуры, культуры, мастацтву. Першым рэдактарам і нястомным рупліўцам на працягу амаль усіх 20 гадоў быў Міхась Шавыркін — чалавек, якому мы павінны ўсе сказаць вялікі дзякуй. І спадар Міхась мог бы па-ранейшаму рэдагаваць часопіс, але ў мінулым годзе з ім нахабна развіталіся, не даўшы дапрацаваць некалькі месяцаў да пенсіі. Міхась Шавыркін усе свае веды, здароўе і сілы шчыра аддаў роднаму часопісу, роднаму слову. Мы, маладзейшыя творцы, па-ранейшаму паважаем і любім нашага шаноўнага Міхася Шавыркіна і зычым яму здароўя, новых планаў і адкрыццяў.

„Роднае слова” Міхася Шавыркіна лічылася і да сённяшніх дзён лічыцца лідэрам у Беларусі сярод навукова-метадычных выданняў. Літаральна на днях, да свайго 20-годдзя, часопіс выдаў кнігу «Беларускія пісьменнікі на старонках часопіса „Роднае слова”», дзе сабрана бібліяграфія матэрыялаў, прысвечаных беларускім майстрам прыгожага пісьменства ад А да Я — усяго 479 персаналій. Публікацыі ў кнізе згрупаваныя па 10 раздзелах, якія ўключаюць розныя аспекты асвятлення жыцця і творчасці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF