Ніва № 09 (2703), 2 сакавіка 2008 г.

З аповедаў бабулі Ганусі

Ніна БРУЧКО

Марыянна і Тарас

Бабуліны свекры, а мае прадзеды — Ядамко і Марыянна — жылі пасярэдзіне Плёсак, амаль напроціў царквы. Мелі чатырох сыноў і дачку. Найстарэйшы — Дамян, бабулін муж, а мой дзед. Жылі бедна ды весела. Асабліва Марыянна любіла ўзяць у бурок яечкі або якое зерне і незаўважна, крадком перад суседзямі, пабегчы ў карчму, якая стаяла ў лесе, ля цяперашняга маста, над рэчкай. А там і выпіць шкляначку можна, і павесяліцца. Не раз Ядамко шукаў жонку ў карчме!

Аднойчы Марыянна засядзелася. Вечарэла, трэба вяртацца дамоў, а дарогі з паўтара кіламетра будзе. Ідзе баба ды аб нічым не думае, хібаецца на бакі, падспеўвае весела. Падыходзіць да могілак, што каля царквы, а тут бачыць: усюды вада! — рака ці возера — мільганула ёй у „завеянай” галаве. Падняла высока парцяк і давай пераходзіць „раку”. Не заўважыла нат, што напроціў ішоў сусед Тарас, што каня пакінуў на полі. Убачыў Марыянну і ў смех: „Ты чаго, бабо, перада мною загалілася па пояс?!” Бабе прывід адскочыў, засаромленая апусціла спадніцу і давай прасіцца ў суседа, каб барані Божа нікому пра сустрэчу на раструбіў. Паабяцаў Тарас трымаць язык за зубамі і, рагочучы, хуткім крокам пабег па кабылу. А Марыянна, працверазеўшы, падрыпала дахаты.

Поезд і чорт

З’язджаючы на работу ў Граева, дзед Дамян узяў з сабою бабулю і двое дзяцей. Жылі ў леснічоўцы. Вакол лес. Недалёка жалезная дарога. Аднойчы прыехаў цягнік, збегліся людзі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF