Ніва № 09 (2703), 2 сакавіка 2008 г.

Прызнанне ад гайнавян

Размова з Алай Грыц — кіраўніком чытальнага зала Гарадской публічнай бібліятэкі ў Гайнаўцы і старшынёю Таварыства сяброў Гайнаўкі, якая нядаўна перамагла ў наладжаным „Гайнаўскім кур’ерам” плебісцыце і атрымала званне „Гайнавянін 2007 года”.

Вы перамаглі ў першым плебісцыце на званне „Гайнавянін года”, а такіх пераможцаў памятаюць многа гадоў. Як Вы ўспрынялі такое вылучэнне сярод жыхароў звыш дваццацітысячнага горада?

— Я вельмі ўзрушылася. Сама я не выступала, каб змагацца за званне „Гайнавяніна года”, але сімпатычным быў момант, калі заўважылі маю работу і вылучылі маю кандыдатуру. Не разлічвала я на перамогу ў плебісцыце, бо многа дастойных асоб прымала ў ім удзел. Аднак пасля абвяшчэння вынікаў конкурсу прыемна было, калі людзі падыходзілі да мяне, віншавалі з перамогай у плебісцыце і гаварылі, што аддалі на мяне голас. Гайнавяне падарылі мне многа кветак, атрымлівала я карцінкі, а нават і іконку. Важна, што я раблю работу, якую люблю, а атрымлівала падтрымку ў плебісцыце нават ад асоб, на якіх я не разлічвала.

У лістападзе мінулага года мы пісалі ў „Ніве” пра рэалізаваны пад Вашым кіраўніцтвам праект „З гісторыяй у будучыню”, у рамках якога ўдалося выдаць альбом „Гайнаўка ў старой фатаграфіі”. У горадзе гаворыцца, што менавіта дзякуючы Вашай ангажаванасці ў рэалізацыю гэтага праекта, збіранню і апрацоўванню фатаграфій да альбома Вы здабылі такое вялікае прызнанне сярод гайнавян, хаця (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF