Ніва № 09 (2703), 2 сакавіка 2008 г.

Культура ў Бельску

Размова з дырэктарам Бельскага дома культуры Сяргеем ЛУКАШУКОМ.

Які тэрытарыяльны абсяг дзейнасці Вашай установы?

— Бельскі дом Культуры падлягае бурмістру горада Бельск-Падляшскі, які з’яўляецца нашым устаноўчым органам і наш радыус дзейнасці абмежаваны гарадской мяжой Бельска. Гмінам можам памагаць, і мы гэта робім, але не можам падтрымліваць іх фінансава.

Я ў свой час шукаў гміннага асяродка культуры для Бельскай гміны, але не знайшоў; і падумаў, што можа Ваша ўстанова выконвае гэтую гмінную ролю...

— Як мне вядома, на тэрыторыі Бельскай гміны няма гміннага асяродка культуры. У вёсках Райск і Дубяжын дзейнічаюць вясковыя дамы культуры, дзе праводзяць рэпетыцыі гурты „Згодныя макі” ў Райску і „Родына” ў Дубяжыне.

Бельск усё ж такі з’яўляецца цэнтрам павета: можа і Ваша ўстанова з’яўляецца вышэйшым органам для гмінных устаноў?

— Не — у нас поўная ўзаемная аўтаномія, такая ж як і ў органаў самакіравання. З нашага бюджэту мы можам фінансаваць мерапрыемствы толькі для нашага горада; я не магу ні залатоўкі прызначыць навонкі. Але мы ладзім некаторыя павятовыя мерапрыемствы, напрыклад, павятовы агляд мастацкага даробку звышгімназічных школ, а гэта школы староства, да якіх не маем дачынення. Але робім такі агляд. Гэтых школ сем у павеце, яны галоўным чынам з Бельска ды яшчэ па адной з Браньска і Рудкі. Вучні прыязджаюць, прэзентуюць свае мастацкія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF