Ніва № 09 (2703), 2 сакавіка 2008 г.

Патушылі святло і білі па твары

К. М.

У 1915 годзе мая сям’я падалася ў бежанства з вёскі Подваркі, а ў 1921 годзе вярнулася ў тую ж самую вёску, толькі называлася яна ўжо інакш: Фальваркі-Тыльвіцкія. Была яна раздзелена ад Фальваркаў-Вялікіх праваслаўным і каталіцкім крыжамі. Фальваркі-Тыльвіцкія — тыповая беларуская вёска, праваслаўная, а ў Фальварках-Вялікіх жыло мешанае насельніцтва, каталіцка-праваслаўнае. Аднак разумелі яны адзін аднаго, хаця размаўлялі на розных мовах.

Рэлігійна-нацыянальныя праблемы пачаліся тут пасля 1944 года. Частка моладзі з Фальваркаў-Вялікіх далучылася да падпольнай арганізацыі, якая змагалася за вяртанне Лонданскага ўрада, за ІІ РП — краіну бяды, галечы, беспрацоўя і стаўлення да праваслаўных беларусаў як да грамадзян другой катэгорыі (у міжваенны перыяд ліквідаваных было каля 150 цэркваў, ажыццяўлялася ўмяшанне дзяржавы ва ўнутраныя справы Царквы, былі ліквідаваны друк і школьніцтва, а беларусам быў закрыты доступ да кіруючых пасад).

Членамі падпольнай арганізацыі сталі „Дзічка”, „Ян”, „Кот”, „Мгла”, „Оса”, „Роля”, „Тыгрыс”, „Врубэль” і „Жук”, а таксама Б.Й. і Ш.М. У 1945-1947 гадах учынялі яны незаконны захоп чужой маёмасці, якая часам была здабыткам усяго жыцця жыхароў беларускіх вёсак. А базай для рабавання сталі беларускія сяляне вёсак Фальваркі-Тыльвіцкія, Фальваркі-Малыя, Фальваркі-Вялікія, Малынка, Ахрэмавічы, Альшанка і Тапаляны. Рабаўнікі забіралі грошы, веласіпеды, касцюмы, пінжакі, штаны, бялізну, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF