Ніва № 09 (2703), 2 сакавіка 2008 г.

Да пяцідзесяцігоддзя аб’яднання БЕЛАВЕЖА

Размова з Георгіем Валкавыцкім

3. Дэбютавалі аўтары...

Ніва”: — Прыходзілі да Вас людзі, прыходзілі іх тэксты. Здаецца, Ваш чулы рэдактарскі „нос” хутка лавіў „белавежскі” вецер, прадчувалі Вы таленты і іх падтрымлівалі. Ці адразу паяўляліся вельмі добрыя творы, адразу на „Літаратурную старонку”, на дэбют?

Георгій Валкавыцкі: — Так адразу было з Надзеяй Артымовіч, якой тэксты прынёс Юры Туронак. Алесь Барскі явіўся нам адразу як спелы паэт. Адразу здаўся знакамітым, падазрона добрым, верш Міхася Шаховіча. Я адразу стаў распытваць пра яго ў Алеся Барскага, які ведаў, што мае на кафедры таленавітага студэнта. Міхась Андрасюк дэбютаваў вельмі добрым вершам. Бывала, што аўтары крыўдзіліся на крытыку. Мікола Лобач даслаў вершы, я ў „Рэдакцыйнай пошце” напісаў, што вершы „сырыя”. А ён на тое: „А што, у вас башка не варыць?.. Даварвай!”

Дэбютавалі аўтары ў „Парнасіку”, друкаваліся і ў Клубе ліцэістаў.

— Друкаваліся і ў Клубе. Ды гэта быў такі niewypał. Я яго ініцыяваў. Забавязаўся Аляксей Карпюк гэта весці (ён асветай займаўся, бо па прафесіі настаўнік). Я думаў, што будзе ён арганізатарам, каб гэта рабілі самі ліцэісты. Ды толькі пару старонак выйшла. Ліцэісты і там друкавалі свае творы. Крыху яны мяне падвялі.

Усё ідзе нараканне, што замала кантактаў з моладдзю?

— Паехалі мы на сустрэчу з тымі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF