Ніва № 09 (2703), 2 сакавіка 2008 г.

Паэт-песеннік з Гушчэвіны

Іван СУХОЦКІ

Бывае ў жыцці такое. Больш трыццаці гадоў працаваць на высокім, як ускінуць вокам, пад’ёмным кране. Спачатку ў Мінску, затым на будаўніцтве Жабінкаўскага цукровага завода і апошняе прыстанішча, узвядзенне гіганта хіміі „Азота” ў Гродне. Гэта працоўная біяграфія, якая змясцілася на адной старонцы працоўнай кніжкі Янкі Насуты, пенсіянера, якому 15 лютага бягучага года споўнілася 75 гадоў. У яго гродзенскай кватэры безліч ганаровых грамат, розных падзяк за добрасумленную працу, нават патэнт за вынаходніцтва бетоннай падушкі, якая на сваіх плячах вытрымлівае пад’ёмны кран ад любой непагадзі ў розныя поры года. А зараз у Янкі — успаміны, успаміны...

Бывала за дзень так намахаешся на верхавіне крана, рукі так знясіляцца, што ледзьве спускаешся на зямлю. Але ж душа не стамляецца, імкнецца да чагосьці чароўнага, трапяткога, роднага. Бо надоўга з вачэй не сыходзіць маляўнічая сінь неба і песня жаўрука, такая шчымліва-звонкая аж кранае да слёз і сэрца, і душу. І тады самі ў галаву прыходзяць роем пяшчотныя словы:

Край багаты, край гасцінны,

Край душою малады.

Хто прыедзе ў гасціну,

Застанецца назаўжды.

Нарадзіўся Янка Насута ў вёсцы Гушчэвіна Нараўчанскай гміны ў пятнаццаці кіламетрах ад Гайнаўкі на ўскрайку Белавежскай пушчы. Уражлівы хлапчук з дзяцінства любіў слухаць спевы птушак, пошум векавых сосен, глядзець на сінь летняга неба і на пахучыя, усланыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF