Ніва № 09 (2703), 2 сакавіка 2008 г.

Рэйс вакол Мора

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Злажу з аўтобуса ў Збучы і іду сырой раніцай па вясковай вуліцы, на якой то там, то сям стаяць групкі па дзве-тры-чатыры асобы. Гэта выстраіліся міні-чэргі, якія чакаюць аўтакрамы. Машына, як афіцыянт у рэстаране, пад’язджае да кожнай групкі. І здавалася б, што абслужаныя кліенты павінны разысціся, разносячы пакупкі па сваіх хатах. Але так не дзеецца. Зачапляю дзве жанчыны занятыя гутаркай пасярэдзіне зябкай вуліцы:

— Ці ж няма вам нейкай хаты, каб пагаварыць у цяпле?

— Мы чакаем крамы з хлебам, бо тая, што паехала, без хлеба была. А вы куды так, — дапытваюць цяпер мяне, — у Мора?

— Не, у Крывятычы.

— То шкада, што няма ўжо поезда, бо са станцыі было б вам бліжэй, — паспачувалі мне.

А я, выпраўляючыся ў дарогу, і забыў пра тое тут чыгуначнае мінулае... Зараз, аднак, паказаўся на збучанскай вуліцы самаход з меткамі нараўчанскай пякарні і спыніўся ў пачатку вёскі. З аднаго панадворка, насупраць якога спынілася машына, паказалася жанчына. Памагала яна сваім нагам мыліцамі ў абедзвюх руках; складана сказаць, ці пакутавала яна на дзвюх канечнасцях, ці ўжо на чатырох. Я быў на хвіліну адвёў зрок у іншае месца, а калі глянуў зноў, жанчына ўжо вярталася да сваёй форткі. Малады шафёр ведаў ужо клопат бабулькі, спыніўся ж каля ейнай хаты і занёс ёй той хлеб надзённы...

Вярнуся яшчэ да пабачанай бабулькі з дзвюма мыліцамі і паспрабую заглянуць у ейную біяграфію — не ў асабістую, але ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF