Ніва № 09 (2703), 2 сакавіка 2008 г.

Дарожныя справы ў Арлянскай гміне

Міхал МІНЦЭВІЧ

Бельскае староства за год можа пакласці толькі каля дзесяці кіламетраў новага бітумічнага насцілу, хаця патрэбы намнога большыя; гэтак справы маюцца з самога пачатку дзеяння самаўрадаў. Штогод пасля зімы прыбывае новых дзір на павятовых дарогах са старым асфальтам, а іх латанне „рашае” праблему толькі на адзін сезон. У дадатак значна буйнее аўтамабільны рух, не толькі аўтафураў, але і легкавушак. У Арлянскай гміне, традыцыйна ўжо, павет кладзе мала новага асфальтавага палатна на падпарадкаваных сабе дарогах, а яшчэ менш робіць гэта на гмінных дарогах сама гміна. Дарогі ў Арлянскай гміне, у параўнанні з суседнімі гмінамі, не найгоршыя; магчыма нават, што найлепшыя.

Дагэтуль найбольш павятовых дарог у Арлянскай гміне заасфальтаваў у 1990-х гадах тадышні войт Міхал Іванчук, якога ў народзе справядліва назвалі „будаўніком дарог”. Чаму так сталася? Іванчук галоўным чынам асфальтаваў дарогі, бо такая інвестыцыя войту найлягчэйшая (не трэба тут столькі хадайніцтваў як, напрыклад, пры ўзвядзенні будынка), людзі па вёсках цешыліся і ахвотна выбіралі яго на чарговыя тэрміны. Такім чынам гмінны бюджэт расходаваўся галоўным чынам на дарогі, якія пазней перасталі быць гміннымі. У іншых гмінах пра дарогі так не турбаваліся і калі насталі самаўрады, тады Бельскае староства ўзялося асфальтаваць свае дарогі ў тых „адсталых” гмінах, толькі не ў Арлянскай, дзе гэтую работу выканаў раней Іванчук.

У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF