Ніва № 09 (2703), 2 сакавіка 2008 г.

Надта складана даказаць?

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Усё паказвае на тое, што польскае Ведамства па справах чужаземцаў (раней называлася яго Ведамствам па справах рэпатрыяцыі і чужаземцаў) парушае Жэнеўскую канвенцыю ад 1951 г., Нью-йоркскі пратакол ад 1967 г., рымскую Канвенцыю па абароне правоў і асноўных свабод чалавека ад 1950 г., а таксама прыняты ў сувязі з ратыфікацыяй гэтых дакументаў польскі закон аб аказванні чужаземцам аховы на тэрыторыі Рэчы Паспалітай ад 13 чэрвеня 2003 г. Датычыць гэта значнай групы беларусаў, якія даказваюць, што ў сваёй краіне пераследуюць іх па палітычных прычынах.

У адпаведнасці з Жэнеўскай канвенцыяй падставай для надання статуса палітычнага эмігранта з’яўляецца сцвярджэнне, што чужаземец абгрунтавана баіцца пераследу па прычыне расы, рэлігіі, нацыі, прыналежнасці да акрэсленай грамадскай групы або з за палітычных перакананняў і ў выніку гэтай боязі прабывае па за межамі краіны паходжання і не можа або не хоча з гэтай прычыны карыстацца аховай гэтай краіны. Ніводная дзяржава, якая ратыфікавала Жэнеўскую канвенцыю, не можа такога чужаземца вярнуць назад у краіну яго першапачатковага пражывання. Не можа таксама даць рашэння аб выдварэнні да часу канчатковага вырашэння справы аб наданні статуса палітычнага эмігранта. А такое рашэнне павінна быць вынесена дакладна на працягу шасці месяцаў ад падачы заявы. У выпадку ненадання статуса палітэмігранта, можна чужаземцу даць згоду на дапушчальную пабыўку. У палове лютага не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF