Ніва № 09 (2703), 2 сакавіка 2008 г.

Каб не думалі

Віктар САЗОНАЎ

Аналізуючы нашу гісторыю, беларуская паэтка Ірына Багдановіч з болем у душы за той стан нацыянальнай свядомасці, які склаўся ў беларусаў, напісала такія вось радкі:

У палон Летаргіі, мы рушылі цэлым народам,

Паслухмянаю паствай, а пастырнаглядчык сачыў,

Каб лічылі прыгон, найвышэйшай сваёю свабодай,

І не думалі больш, ні аб чым, ні аб чым, ні аб чым.

Вельмі кранае апошні радок: „І не думалі больш, ні аб чым, ні аб чым, ні аб чым”. Ці можа чалавек ні пра што не думаць? Ці ёсць такія людзі або сістэмы, якія могуць стварыць умовы, пры якіх людзі перастаюць думаць? І навошта такое рабіць?

Чалавек-разумны — таму так і названы разумным, бо мае здольнасць да думання. Можа аналізаваць свае ўчынкі, учынкі іншых, рабіць высновы і планы на будучыню, планы для сябе, сваіх дзяцей і нават сваёй справы ды сваёй Радзімы. І што можа стацца з чалавекам, які не думае?

Як высветлілася, такі чалавек можа жыць, размаўляць, працаваць, сварыцца ў сям’і, з суседзямі, на працы, а можа і не сварыцца, а наадварот, быць ветлівым, прыемным, можа любіць, кахаць і, самае галоўнае, можа нават марыць і жадаць шчасця ў будучым сабе і іншым. Вось толькі яго мары грунтуюцца на сённяшняй рэчаіснасці і не могуць набыць большай фантазіі, акрамя таго як паляпшэнне свайго становішча менавіта ў гэтай рэчаіснасці, або ўцёкі ад яе. Бо недзе ёсць другая, лепшая. А каб (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF