Ніва № 08 (2702), 23 лютага 2008 г.

Віскулі слаўныя на ўвесь свет

Пётр БАЙКО

Каля 10 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Белавежы, ужо на беларускім баку, знаходзіцца ўзгорак палякамі называны Віскуле, а беларусамі Віскулі. У старых дакументах места гэтае прыгадваецца як Віскуліч або Васкуліч груд. Польскія батанікі — Францішак Блонскі, Караль Дрымер і Антоні Эйсманд, якія летам 1887 года здзяйснілі экскурсію ў Белавежскую пушчу, напісалі пра яе: „... гара Выскуля на мяжы стражаў Падбельскай ды Крукоўскай — 192,11 м”.

Гэтую даволі загадкавую назву ў беларускай частцы пушчы прабуюць растлумачыць вось так. Жыхары невялікага пасялення, якое размясцілася ў гэтым лясным закавулку, традыцыйна займаліся перацягваннем лодак падарожным і купцам з ракі Перавалокі на раку Лясная. Як заўжды, пыталі ў іх на мясцовай гаворцы: „А вы скуля?”, значыць „Адкуль вы”. І гэтак узнікла назва пасялення „Выскуля”, якая потым ператварылася ў „Віскуле” ці „Віскулі”. Мовазнаўцы ўсё ж больш схільны выводзіць назву пасялення і ўсяго ўрочышча ад прозвішча асобы, якая ў нейкі спосаб адзначыла сваю тут прысутнасць. Напрыклад, мог гэта быць уласнік увахода ў пушчу — сенажатнага або бортнага. Сёння ўжо цяжка, а бадай немагчыма, рассакрэціць гэтую тайну, ды і не з’яўляецца гэта мэтай артыкула.

Урочышча Віскулі славу сабе прыдбала толькі напрыканцы пяцідзесятых гадоў мінулага стагоддзя, калі да пабудаванага тут урадавага палацыка пачалі прыязджаць на паляванні або і для адпачынку высокія дзеячы былога СССР, нярэдка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF