Ніва № 08 (2702), 23 лютага 2008 г.

Культура ў Гайнаўцы

Размова з дырэктарам Гайнаўскага дома культуры Андрэем СКЕПКАМ.

На пачатак спытаю пра радыус дзеяння Вашай установы: ці ён абмежаваны да Гайнаўкі, ці мае шырэйшы абсяг?

— Мы з’яўляемся домам культуры для горада Гайнаўкі, падлягаем бурмістру, але дзеля ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва памагаем, напрыклад, тэхнічнай падтрымкай іншым культурным суб’ектам.

Які спектр мастацкай дзейнасці Гайнаўскага дома культуры?

— Гэта ў першую чаргу арганізацыя мерапрыемстваў, ладжаных Гайнаўскім домам культуры, вясной і летам у амфітэатры. Далей: арганізацыя г.зв. пазаўрочных заняткаў дзяцей і моладзі; гэта ў першую чаргу, бо і старэйшым асобам таксама арганізуем заняткі.

Вядучымі формамі нашай дзейнасці з’яўляюцца музыка, танец, пластыка і тэатр. Калі кранаць адно музыку, то для заняткаў у гэтым напрамку зараз маем добра падрыхтаваных інструктараў: хор вядзе спадарыня Аліна Негярэвіч, у якой вышэйшая музычная адукацыя, да таго ж ужо год часу вядзе ў нас заняткі Марта Грэдэль, з такой жа адукацыяй. Хачу падкрэсліць, што выконвае яна выдатную працу з дзяцьмі і моладдзю. Працуе ў нас музычнае прадшколле, у якім дзеткі займаюцца з двух-трох гадоў. Спадарыня Марта вядзе таксама студыю эстраднай песні, дзе займаецца з кожным вакалістам індывідуальна.

У Вас толькі адзін хор?

— Адзін: хор Гайнаўскага дома культуры „Рэха пушчы”. Была праблема, калі не было інструктараў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF