Ніва № 08 (2702), 23 лютага 2008 г.

Мультыцэнтр культуры

Размова з дырэктарам Цэнтра прамоцыі рэгіёна „Чарлёнка” ў Гайнаўцы Міколам БУШКО.

Пачаўся чарговы год таксама і ў працы Цэнтра прамоцыі рэгіёна „Чарлёнка”. Якой дзейнасцю займаецца цэнтр?

— Фонд царкоўнай музыкі, які вядзе Цэнтр прамоцыі, займаецца двума галінамі дзейнасці. Першая — гэта захаванне і прамоцыя духоўных вартасцей, другая — свецкая, дзеля аховы культурных вартасцей рэгіёна. У духоўнай галіне, без ніякіх сумненняў, самай важнай падзеяй з’яўляецца Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі — „Гайнаўка”, але наша дзейнасць гэта таксама падзеі, якія даўно перасяклі межы Польшчы. Дасканалым прыкладам з’яўляецца „Ютрань” Кшыштафа Пэндэрэцкага, якой расійскую прапрэм’еру поўнага выканання ладзілі мы ў Санкт-Пецярбургу, можна сказаць, у культурнай сталіцы Расіі. Чарговы від нашай дзейнасці на гэтым абшары гэта бібліятэка царкоўнай музыкі. Тысячы нотных запісаў, якімі карыстаюцца хоры з усяго свету, ад самых старых, на мове якой карыстаўся сам Хрыстос, па сучасныя кампазіцыі, інспіраваныя праваслаўем. Гэта сутнаснае рэха прысутнасці каля 600 хораў з 34 краін свету. Можна тут таксама знайсці дзесяткі нотных зборнікаў, у тым ліку нашы самыя новыя выданні, як „Альманах царкоўнай музыкі” ці іншыя, як апрацаванне на хор праваслаўных калядак, думаю што адзінае ў Польшчы. У нас можна знайсці самую вялікую калекцыю гукавых запісаў, якія вядуцца з 1984 года, сярод іх 22 альбомы CD з запісамі перад усім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF