Ніва № 08 (2702), 23 лютага 2008 г.

Знойдзены Уладзімір Данілюк!

... У маім жыцці так склалася, што жыў і жыву я на вышынях, з прыгожымі краявідамі наўкола. На роднай старонцы ўсю ваколіцу аж па гарызонт бачыў я з Княжай гары. Цяпер з балкона свайго хмарачоса бачу Варшаву — усходнюю, паўднёвую і заходнюю частку сталіцы. Бліскацяць купалы нашай царквы на Празе. І ўдзень, і ўвечары спаглядаю ды раздумваю...

Трыццаць гадоў дасылаў у „Ніву” свае вершы. Падпісваўся В. Данілюк, У. Данілюк, У. Д. Нават па канвертах немагчыма было пазнаць адкуль высылае свае пукатыя лісты таямнічы паэт. Ніколі не паказаўся ў „Ніве”. У лістах было пра роднае. Па вершах можна было прабаваць рассакрэціць з якое ён старонкі родам. Вершы У. Д. апынуліся ў тоўстым „зборніку” дзядзькі Фёдара Хлябіча з Рыбакоў. Тыдзень да смерці дзядзька Федзік даручыў мне: „Маеш заданне знайсці Данілюка!”

Уладзімір Данілюк прачытаў быў у першым студзеньскім нумары „Нівы” ад 2006 года тое інтэрв’ю і напісаў дзядзьку Федзіку. У лісце ён адрэкамендаваўся ды даслаў яму новыя вершы. Ды гэтага пісьма рыбакоўскі паэт ужо не распячатаў. А мне далей не даваў спакою запавет дзядзькі Федзіка. У пошуках не памог нават Інтэрнэт, толькі Тэлекамунікацыя. Тыдзень таму пазваніла я ў Варшаву. Пачула ціхі голас:

— З „Нівы”? Міра Лукша! Я чакаў! Ведаў, што вы мяне знойдзеце! А ведаеце, дзе я калісь жыў? Ніна Бручко праязджала на ровары, едучы ў Целушкі, каля нашага луга!

Дамовіліся мы ў кватэры Данілюкоў, пасярод сталіцы, на Таргуўку, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF