Ніва № 08 (2702), 23 лютага 2008 г.

Да пяцідзесяцігоддзя аб’яднання Белавежа

2. Не давалі нам такога!

Размова з Георгіем Валкавыцкім.

(працяг з папярэдняга нумара)

Ніва”: Зараз жа пасля першага з’езду літаратурнага аб’яднання пачалася праца. Ужо ў ліпені 1958 года сталі адбывацца семінары, абмяркоўкі новых твораў сяброў гурту.

Георгій Валкавыцкі: — У ліпені адбылося іх ужо дзве. Аб’яднанне адыграла мабілізуючую ролю. Казалі, што Бурш нават статут прывёз нейкі пісьменніцкі на ўзор, але я яго не бачыў. І ўсе на з’ездзе згадзіліся, што гэта будзе аб’яднанне без членства. Потым мы членамі лічылі тых, хто выступіць у друку, апублікуе твор на Літаратурнай старонцы. Без запаўняння ніякіх дэкларацый, без білетаў. І мне так здавалася правільна. Калі беларускія даследчыкі пішуць аб нас, яны адштурхоўваюцца крыху ад сваёй сітуацыі. Яны не ведаюць, што ў нас была зусім іншая сітуацыя. Таксама адносна літаратуры. У нас пасля 1956 года, пасля польскага Кастрычніка, у Польшчы адмянілі сацрэалізм у літаратуры. Аб гэтым многія забываюць, нават нашыя. Яго ў Польшчы проста высмейвалі. У нас у літаб’яднанні ніхто нават не заікнуўся пра сацрэалізм. Няпраўду кажа Янка Чыквін, што „нягледзячы на страшэнны ідэалагічны ціск” мы дзейнічалі. Нічога такога не было. Хто ціснуў?! На літаб’яданні ніхто не заікнуўся пра ідэалогію. На іншых форумах, пры ацэнках розных, у таварыстве, на пленумах ці на з’ездах якраз хвалілі дасягненні (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF