Ніва № 08 (2702), 23 лютага 2008 г.

Беларусы перамагаюць у алімпіядах

Аляксей МАРОЗ

— Лукаш Трашчотка набраў найбольш балаў на акруговых элімінацыях сярод усіх удзельнікаў алімпіяды ў маштабе краіны, — паведамляе дырэктар Андрэй Сцепанюк. У дзевяностых гадах мінулага стагоддзя паявілася мода арганізаваць рэйтынгі школ. Тады агульнапольскія часопісы сталі рассылаць па школах апытанні ды збіраць інфармацыю пра вучняў, якія вылучаюцца ў алімпіядах і прадметных конкурсах. Да іх сталі далучацца рэгіянальныя газеты. У ліцэях і тэхнікумах вялікае прызнанне здабыў Агульнапольскі рэйтынг звышгімназічных школ, ладжаны часопісамі „Перспектывы” і „Жэчпасполіта”, у якім вялікая ўвага адводзіцца толькі поспехам вучняў у агульнапольскіх алімпіядах. Штогод высокія месцы ў гэтым рэйтынгу займаюць Бельскі і Гайнаўскі белліцэі. Так было і ў дзесятым юбілейным выданні рэйтынгу, які ацэньваў адукацыйныя поспехі вучняў за 2006/2007 школьны год. Гайнаўскія белліцэісты занялі другое месца ў Падляшскім ваяводстве (30 месца ў Польшчы), а белліцэісты з Бельска апынуліся на чацвёртым месцы ў ваяводстве (45 месца ў краіне на агульны лік 350 школ). Апошнім часам белліцэісты Бельска і Гайнаўкі былі заняты падрыхтоўкай і ўдзелам у акруговых элімінацыях сёлетніх алімпіяд. Тыя, што перайшлі да цэнтральных элімінацый, рыхтуюцца да спаборніцтва за званне лаўрэата і фіналіста.

У Гайнаўскім белліцэі

— Мы ў нашым ліцэі звяртаем увагу настаўнікам, каб шукалі здольную моладзь і дадаткова працавалі з ёй. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF