Ніва № 08 (2702), 23 лютага 2008 г.

Выстаўка „Białoruś-Polska: 15 lat bliżej”

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

Такую выстаўку ў Галоўнай бібліятэцы Гданьскага універсітэта падрыхтавала Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Гданьску. Прысвечана яна 15-годдзю існавання гэтага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў паўночным рэгіёне Польшчы. Консульская акруга сваёй дзейнасцю ахоплівае Паморскае, Заходнепаморскае, Куяўска-Паморскае, Любушскае і Вялікапольскае ваяводствы. Выстаўка адкрылася 5 лютага і будзе працаваць да 22 лютага. Патрануюць выстаўцы рэктар Гданьскага універсітэта праф. Анджэй Цэйнова і дырэктар Галоўнай бібліятэкі ГУ Уршуля Савіцка. На выстаўцы паказаны фатаграфіі з гісторыі дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Польшчай, пачынаючы з візіту прэзідэнта РП Войцеха Ярузельскага пад Леніна 28 красавіка 1990 г., хаця дыпламатычныя зносіны фармальна пачаліся з падпісання міністрамі замежных спраў Беларусі і Польшчы — Пятром Краўчанкам і Кшыштафам Скубішэўскім — 2 сакавіка 1992 г. дэкларацыі (яе тэкст на польскай і беларускай мове экспануецца на выстаўцы), а афіцыйнае адкрыццё беларускага консульства ў Гданьску адбылося 27 ліпеня 1993 г.

На чорна-белых здымках з пачатку 1990-х гадоў можна пабачыць візіты прэзідэнта Польшчы Леха Валэнсы ў Беларусі (чэрвень 1993 г.), прэм’ер-міністра Польшчы Ганны Сухоцкай у Мінску (лістапад 1992 г.) ці міністра замежных спраў РП Анджэя Аляхоўскага ў Мінску (кастрычнік 1994 г.). Далей гісторыя дыпламатычных польска-беларускіх адносін паказваецца на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF