Ніва № 08 (2702), 23 лютага 2008 г.

Сардэчна прыняло мяне Падляшша

Інтэрв’ю з сербам Костам Дойічам

Вы нарадзіліся сербам, у выніку вайны эмігравалі з бацькамі ў Канаду, пасля прыехалі ў Польшчу, абзавяліся сям’ёй у Беластоку, потым зноў з’ехалі ў Канаду... Як трыццацігадовы чалавек становіцца бежанцам? А можа гэта свядомы выбар...

— Я нарадзіўся югаславам (так прынамсі я думаў), а стаў сербам, калі я прыняў хрышчэнне ў царкве св. Савы ў Таронта ў той час, калі бамбардзіравалі Югаславію. Калі серб не з’яўляецца праваслаўным, тады становіцца і югаславам, і мусульманінам, і чарнагорцам, і канадцам; усім можа стаць у выніку адмаўлення ад веры продкаў. У разуменні простага сербскага пастуха словы „серб” і „праваслаўны” гэта сінонімы... „Я дрэнны серб, бо я не пасціў у гэты пост” або „грэкі — гэта найбольшыя сербы” або „твая жонка — сербка з Польшчы”. У такім разуменні кожны праваслаўны з’яўляецца земляком і сваяком (мовазнаўцы сцвярджаюць, што этымалогія слова „серб” выводзіцца з праславянскага кораня, які абазначае сваяка).

Як чалавек становіцца бежанцам? Думаю, што гэта камбінацыя свядомых і паўсвядомых выбараў, да таго з прымессю спадчыны продкаў.

Продкі майго бацькі пачалі вандроўку з Косава ў XVI стагоддзі і пасяліліся на памежжы Аўстрыйскай імперыі ў якасці жывой сцяны супраць туркаў (штосьці падобнае на казацтва). Узамен былі яны вызвалены ад прыгону і маглі свабодна спавядаць праваслаўную рэлігію. Калі мінула пагроза наступу Асманскай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF