Ніва № 08 (2702), 23 лютага 2008 г.

Хто вінаваты?

Васіль САКОЎСКІ

Як толькі разваліўся Савецкі Саюз, а савецкія рэспублікі атрымалі незалежнасць, адразу пачалі яны ладзіць свае гаспадаркі па-новаму ды заключаць дагаворы і саюзы з іншымі краінамі і Расіяй.

Расія, канешне, ахвотна ізноў прыгарнула б да сябе і Прыбалтыку, і Украіну, і Грузію, і іншыя краіны, але народы гэтых краін зрабілі і робяць усё, каб не быць прыгорнутымі. Нацешыліся ўжо. Кожная з іх пачала адразу адраджаць сваю нацыянальную атрыбутыку, нацыянальнае школьніцтва, пераводзіць на нацыянальныя мовы прэсу, радыё і тэлебачанне. І ўсё гэта ім хутка атрымалася, спрацавала, як бы ніколі і не жылі яны ў Савецкім Саюзе і не перажылі русіфікацыі.

Гляньце на нашых братоў-украінцаў, як прыгожа развіваюць яны сваю мову і культуру. Ад простага рабочага да прэм’ера і прэзідэнта цудоўна валодаюць і заўсёды карыстаюцца ўкраінскай мовай, аж люба паглядзець і паслухаць. І так яно павінна быць...

Расія таксама пачала ладзіць сваю гаспадарку па-новаму і толькі ў сябе дома. І няма чаго — мне здаецца — наракаць расіянам аб страчаных тэрыторыях (можа за выключэннем Крыма), бо яшчэ ў іх хапае і сваіх тэрыторый, і прыродных рэсурсаў, каб толькі сумелі іх умела і па-гаспадарску выкарыстаць.

Не варта, думаю, шкадаваць ім і таго, што сацыялістычны лагер распаўся. Ніколі не быў ён надзейны і спрыяльны Расіі і расіянам, ды працвітання і славы ім не прынёс. Савецкі Саюз сацыялістычнаму лагеру — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF