Ніва № 08 (2702), 23 лютага 2008 г.

Ёлка ў Зубаве

Ганна КАНДРАЦЮК

— Не ўсё ў нас яшчэ так як у свеце! — хвалюецца айцец Яўген.

Бацюшка ўжо падключыў свой ноўтбук да гукаўзмацняльнікаў, праверыў ці бесперабойна дзейнічаюць гук, каляровы светлавы прыбор, уся апаратура для дыскатэкі. Першая заўвага пра пунктуальнасць! Вось, ужо трыццаць хвілін пасля назначанай гадзіны, а ўсё яшчэ няма гасцей — студзіводскай „Жэмэрвы” і Дарафея Фіёніка. Згодна плану, гэта яны мелі заспяваць на пачатак ёлкі. І што такое здарылася, што зубаўскія людзі не прыйшлі паглядзець на дзяцей?

— Відаць, аглядаюць „М. як міласць”, — думае ўголас айцец Яўген Сушч, настаяцель Пасынкаўскага прыхода.

— Вы, бацюшка, мусіць тэлевізара не аглядаеце, — смяюцца стройныя матулі, якія з’ехаліся з усёй парафіі, — цяпер час на іншы фільм, якраз ідзе „Мода на поспех”.

— А навошта мне яшчэ тая перадрага, — кажа пра тэлесерыялы настаяцель. — Я і мабільнікі павыкідаў, каб не званілі без патрэбы!

Сёння ў Зубаве прыхадская ёлка. З усяго Пасынкаўскага прыхода назбіралася больш за трыццаць дзяцей. Палова з іх у дашкольным узросце. У самым Зубаве ўсяго чатыры школьнікі, якіх гміна давозіць у школу аж у Аўгустова за Бельскам. І ў параўнанні з іншымі вёскамі — тут добра! Нядаўна нават хрысціны былі. (За апошні год бацюшка ахрысціў пяцёра дзяцей у парафіі). Вёска памаленьку аднаўляецца, прыгажэе. Праўда, трэцяя частка будынкаў ужо пустуе, але тыя сяляне, што гаспадараць, не шкадуюць што асталіся ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF