Ніва № 07 (2701), 17 лютага 2008 г.
Вердзі, так як і я, паходзіў з вёскіПраўда, Джузепе Вердзі нарадзіўся больш за сто кіламетраў ад Мілана, але ў дарослым жыцці часта вяртаўся на сваю бацькаўшчыну. У гэтым сэнсе многа супольнага з Вердзі мае Міхал Скепка, вядомы ў свеце тэнар, ураджэнец Падляшскай зямлі, вялікі аптыміст і працаголік з пачуццём гумару. Спалучыла іх таксама любоў да оперы, пра што славуты тэнар расказаў мне ў інтэрв’ю пры нагодзе сустрэчы з жыхарамі Гайнаўкі ў Цэнтры прамоцыі рэгіёна „Чарлёнка”. — Вы нарадзіліся ў Пасеках, помніце яшчэ родную мову? — Я магу гаварыць па-свойму, як усе ў нас калісь, але ўжо большасць слоў забыў, асабліва такіх, каб у інтэрв’ю расказаць прыгожа пра сябе і сваю працу. Я ўвогуле рана выехаў са сваёй вёскі. Нас было чацвярых братоў. Было цяжка, нарадзіўся я ў 1944 годзе, а пасля вайны ў нас нікому не жылося лёгка. Мне, наймалодшаму, бацькі сказалі шукаць сабе лепшага жыцця. — Сказалі: „едзь, дзіця, вучыся”? — Не, сказалі, што мне трэба ехаць у свет, даваць сабе самому рады, тады можа будзе лепш. Калі чалавек не раз успомніць адкуль выйшаў, то не хочацца верыць што так мне ўдалося. Успаміны ў мяне розныя, бо і часы цяжкаватыя, але калі чалавек ведае да чаго імкнецца, тады маецца шанц здзейсніць свае мары. — А Ваш талент? Хтосьці яго адкрыў? — Доўгая дарога, можна б кніжку напісаць (смех). Я з дзяцінства любіў музыку. Калі пачуў па радыё або дзе-небудзь (...) |