Ніва № 07 (2701), 17 лютага 2008 г.

Найвялікшая ікона на Падляшшы

Пётр БАЙКО

Хіба мала хто з нас мог бы адказаць на пытанне, дзе ў Падляшскім ваяводстве знаходзіцца найвялікшая ікона, напісаная на палатне. А знаходзіцца яна менавіта ў Белавежы. Гэта ікона Пакроў Божай Маці, напісаная яшчэ ў XVII стагоддзі. Яе памеры 280 на 338 см.

Пра гэтую ікону да нядаўна была ціха. Думаю, што і далёка не кожны белавежац пра яе ведаў. Ікона доўгімі гадамі знаходзілася ў могільнікавай царкве св.св. Кірылы і Мяфодзія. Царква гэтая збудавана была ў 1873 годзе, на месцы старой, разабранай. Ікона трапіла ў новую царкву разам з апошнім аснашчэннем. Адкуль яна ўзялася і хто яе напісаў — астаецца таямніцай. Бадай што, не паходзіла са старэйшай царквы. У новай царкве яе захілілі на паўметра, бо яна не змяшчалася над іканастасам. Відаць, першапачаткова была прызначана для больш вялікага храма. Белавежскай іконай мастацтваведы дагэтуль спецыяльна не цікавіліся.

Настаяцель Белавежскага прыхода а. Сяргей Корх здаўна клапоціўся аб рэстаўрацыі гэтай старой іконы, таму што была ўжо неабходнай. Дзякуючы сваёй руплівасці, удалося яму дабіцца свайго. 15 мая 2007 года заключыў ён з Падляшскім рэстаўратарам помнікаў старадаўнасці ў Беластоку дамову аб фінансаванні абнаўлення іконы. Рэстаўратар абавязаўся пагасіць 80% коштаў аднаўленчых работ, астатнюю частку коштаў узяў на сябе Белавежскі прыход.

Аднаўленчыя працы працягваліся каля 2 месяцаў. Выконваліся яны акрэдытаванай рэстаўратарскай майстэрняй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF