Ніва № 07 (2701), 17 лютага 2008 г.

Да пяцідзесяцігоддзя аб’яднання Белавежа

1. Пачаткі

Размова з Георгіем Валкавыцкім.

Ніва”: — Вы, стаўшы рэдактарам „Нівы” ў 1956 годзе, сталі гуртаваць вакол рэдакцыі творчых людзей, між іншым такіх, якія спрабавалі выказацца ў родным слове. У руках трымаеце першы беларускі пасляваенны зборнік — „Рунь”. Як Вы ўсіх пазнаходзілі, пазбіралі? Як паадкрывалі?

Георгій Валкавыцкі: — Сёння раніцай я пагартаў і свае „Віры”, успамінаў. Я запрашаў да нас у рэдакцыю аўтараў, якія праяўлялі іскрынку таленту, пасля — на семінары, ды не ўсе паяўляліся. Былі ўжо аўтары, якія пісалі і да вайны. Былі і вучні, студэнты. Некаторыя нават у „Ніве” не з’яўляліся... Нават на першы з’езд не ўсе сышліся. Вось, Мікола Буцылін пад Варшавай жыў, старэнькі ўжо. Я думаў, што рэпатрыянт, ды ён да вайны ўжо быў пад Варшавай. Раз у рэдакцыі пасля з’явіўся. Былі рэпатрыянты, як Мікола Дварэцкі...

Праз год выйшла кніга „Рунь” — першая ў пасляваенным Беластоку. Ці літаратурная група пры „Ніве” таксама была першай?

— „Рунь” сапраўды была першай кнігай. У Беластоку, аднак, ужо дзейнічалі літаратурныя клубы ад 1954 года — клуб Саюза пісьменнікаў, ачолены Фанфровічам, што быў літаратурным кіраўніком у тэатры, і другі — пры Ваяводскім доме культуры, якім кіраваў Голомб. Я пасля вучобы ў Літаратурным інстытуце ў Маскве быў у „Беластоцкай газеце” ў Беластоку. Я, працуючы ў аддзеле культуры, кантактаваўся з імі. Калі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF