Ніва № 07 (2701), 17 лютага 2008 г.

Трэба жыць з людзьмі

Ілона КАРПЮК

Не хачу застацца ўдавой!

Сям’я бацькі Надзеі была ў бежанстве. Бацька — настаўнік — выехаў з двума сынамі, а там нарадзілася яшчэ і дачушка. Яго першая жонка памерла, таму вярнуўся сам з дзяцьмі да ашабраванай хаты ў Пяньках. Асталася толькі труна, бо дзед сам усё рабіў і нават труну сабе пакінуў, выязджаючы ў бежанства. Пабаяліся яе ўзяць. Таму, што хата была зусім пустая, найменшую дачушку бацька аддаў бабулі ў Боркі. На жаль, бабуля нядоўга пажыла, таму маленькую Валю, зводную сястру Надзеі Азябла, бацька зноў узяў да сябе. Вяртаючыся малая толькі крычала: „Каб тые Пенькі жгарэлі!” Працаваў бацька спачатку настаўнікам у Каралёвым Мосце, але пасля паехаў на бухгалтарскія курсы і стаў працаваць у Касе Стэфчыка, бо рускі настаўнік не быў ужо патрэбны. Ажаніўся другі раз. Нарадзілася яму чарговых трое дзяцей, у тым ліку і Надзея Азябла, у 1922 годзе. Яе муж нарадзіўся тры гады раней, у хаце аддаленай на адно поле. Ведалі адно аднаго, але не падумалі, што іхнія дарогі зыдуцца.

— Калі прыйшла вайна, я сказала, што не пайду замуж, не хачу застацца ўдавой, — расказвае Надзея Азябла. — Колькі маіх сябровак патраціла мужоў, колькі асіраціла дзяцей. Я так не хацела. Лепш застацца старой паннай, чым дажываць самой.

Не суджана было ёй аднак жыць паннай. Сусед Янка, які сасланы быў у Сібір, разам з І Касцюшкаўскай дывізіяй з пад Леніна дайшоў у Берлін, а пасля праз Аполе вярнуўся ў Рахенталь. Надзя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF