Ніва № 07 (2701), 17 лютага 2008 г.

Рашэнне за раднымі

Размова з Пятром СЭЛЬВЕСЮКОМ, войтам Арлянскай гміны.

Я пачну з пытання пра культуру ў Вашай гміне, бо ў мяне склалася такое ўражанне, быццам тут яна не атрымлівае належнай увагі, калі глянуць на размах у гэтай галіне ў суседніх гмінах: Чыжоўскай, Кляшчэлеўскай, а нават Боцькаўскай; у Бельскай, мяркую, справы маюцца яшчэ мінорней чым у Вашай...

— Я не лаўлю аспекту, з якога гэтае пытанне выходзіць. Бо калі браць пад увагу памяшканні, тады я згодны, што яны неадпаведныя. Калі ж глянуць на культурныя дасягненні, то можам паспрачацца наконт нашага месца на фоне іншых гмін. Пачынаючы з мінулага года, калі я стаў войтам — з пачаткам года мы атрымалі грант на зімовыя канікулы для дзяцей, якія адбываліся часткова ў школе, а часткова ў Гмінным асяродку культуры ў супрацоўніцтве з пажарнікамі. Маем актыўныя самадзейныя калектывы. Адзначылі мы юбілей 500-годдзя Орлі — быў гэта, у першую чаргу, фэст беларускай культуры. Зроблена даступнай для агляду сінагога; наладзілі там выставу. Пасля адбылася навуковая канферэнцыя на тэму 500-годдзя і суіснавання культур. Да таго ж прайшлі фэсты ў Крывятычах і Малінніках.

А ці відаць перспектыву паляпшэння базы для культурнай дзейнасці? Дзе ў вас можна правесці масавае мерапрыемства, калі дрэннае надвор’е?

— Маем глядзельную залу ў пажарным дэпо, у якой можа памясціцца сто пяцьдзесят асоб. А калі трэба, тады таксама карыстаемся школьнай гімнастычнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF