Ніва № 07 (2701), 17 лютага 2008 г.

Смачная, малочная Гайнаўка

Аляксей МАРОЗ

Яшчэ ў мінулым годзе Акруговы малочны кааператыў з Гайнаўкі стаў у Падляшскім ваяводстве пераможцам конкурсу „АграЛіга-2007” сярод прадпрыемстваў, якія прадукуюць у карысць сельскай гаспадаркі. Аднак яго работнікі і пастаўшчыкі малака з Гайнаўскага ды часткі Бельскага, Беластоцкага і Сямятыцкага паветаў, якія прадаюць сыравіну гайнаўскаму прадпрыемству, чакалі конкурсных вынікаў у маштабе ўсёй Польшчы. Калі 30 студзеня ў варшаўскім офісе Саюза малочных кааператываў капітул конкурсу, які ладзіцца агульнапольскім часопісам „АграБазар”, абвясціў канчатковыя вынікі „АграЛігі”, радаваліся старшыня ўправы гайнаўскага кааператыва Вера Паўлючук і яе працаўнікі, якія прыбылі ў сталіцу на шыкарнае мерапрыемства і прэзентацыю сваіх вырабаў. Аказалася, што Акруговы малочны кааператыў з Гайнаўкі стаў віцэ-чэмпіёнам Польшчы ў катэгорыі прадпрыемстваў.

— Вельмі добрыя вынікі ў конкурсе гэта добрая рэклама нашаму кааператыву. Поспех у конкурсе можа паўплываць на яшчэ большае зацікаўленне нашымі вырабамі, — заяўляе старшыня ўправы Акруговага малочнага кааператыва ў Гайнаўцы Вера Паўлючук.

Конкурснае журы высока ацаніла прымяненне гайнаўскім кааператывам многіх сучасных тэхналогій у вытворчым працэсе і высокае выкарыстанне еўрасаюзных сродкаў для мадэрнізацыйных работ. Многа балаў камісія прызначыла за супрацоўніцтва прадпрыемства з сялянамі, якія прадаюць малако для далейшай перапрацоўкі, за арганізацыю работы ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF