Ніва № 07 (2701), 17 лютага 2008 г.

Аб страху і надзеі (2)

Ежы ПЛЮТОВІЧ

Прызнаюся, што кнігу Яна Тамаша Гроса „Страх” я прачытаў, што мне рэдка здараецца, за адным прысестам на працягу дня. Тыя, што папракаюць Гроса ў няпраўдзе, жывуць жа ж сярод нас і не такія яны самотныя. Усхвальванне подласці, заклікі да злачынства і само злачынства здарыліся ж у, здавалася б, найбольш адукаваным народзе, сярод немцаў, а, як часта кажуць, Нямеччына гэта краіна філосафаў і паэтаў.

Мне балюча, калі за атаку на Гроса бяруцца маладыя гісторыкі з Інстытута нацыянальнай памяці, значыць, людзі, маўляў, адукаваныя; робяць яны яўрэйскі народ адказным за злачынствы камунізму, у чым жа ж, дарэчы, яўрэяў у гісторыі не абвінавачвалі: ад распяцця і забойства Хрыста, да рытуальных забойстваў, да арганізавання нікчэмных, тайных загавораў. Французскі мысляр Рэне Жырар у прыгожай кнізе „Казёл адпушчэння” аналізаваў, як у гісторыі функцыянаваў прынцып таго казла. Вось абвінавачваліся ва ўсякіх магчымых правінах і злачынствах тыя, каму была ўчынена крыўда; быў гэта від псіхічнай кампенсацыі, апраўданне для нячыстага сумлення.

Грос у сваёй кнізе неаднойчы вяртаецца да пазіцыі польскіх эліт, якія паводле яго пры генацыдзе яўрэяў не павялі сябе адказна. А асабліва мае слушную прэтэнзію да той іх часткі, якая заставалася ў крузе ўздзеяння ідэй нацыяналіста і антысеміта Рамана Дмоўскага. Сучасны нацыяналізм быў творам ХІХ стагоддзя, разам з народзінамі поглядаў, што гісторыя свету з’яўляецца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF