Ніва № 07 (2701), 17 лютага 2008 г.

Пяцьдзесят на пяцьдзесят

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Выбары апошніх гадоў у розных краінах пераканаўча дэманстравалі ровень палітычнай культуры той ці іншай дзяржавы. На памяці апошняя прэзідэнцкая гонка ў ЗША — „аплоце дэмакратыі” на шчыры погляд адных і „сусветным жандару” па глыбокім перакананні іншых. Мікраскапічную перавагу рэспубліканца Джорджа Буша, якую выявіў „фотафініш”, прадстаўнікі дэмакратычнай партыі на чале са сваім кандыдатам Альбертам Горам успрынялі як стоікі і прызналі паразу, нягледзячы на фактычную роўнасць і нават большую набраную колькасць галасоў. „Dura lex, sed lex” — суровы закон, але ўсё ж ён закон — давялося мірыцца з дзейснай сістэмай падліку. Ды гэта ў Амерыцы, якую ў нашым грамадстве адны сапраўды любяць, а іншыя ненавідзяць. Возьмем лепш зусім свежы прыклад — прэзідэнцкія выбары ў Сербіі, якія толькі што былі навідавоку. Таміслаў Нікаліч, які выйграў першы тур і зусім нязначна адстаў ад дзейснага кіраўніка дзяржавы Барыса Тадзіча ў другім раундзе, не стаў распачынаць скандалаў, высмактаных з пальца, і адразу прызнаў вынікі. Значыць, зрабіў гэта дзеля кансалідацыі грамадства, дзеля палітычнага паразумення ў краіне. Як той казаў, хоць не пышна, абы зацішна. Сербія, дзе і так вельмі востра стаіць праблема Косава, вырашыць якую справядліва не зможа ўжо ніхто, атрымала дадатковыя шанцы на эвалюцыйнае развіццё.

У якасці ілюстрацыі можна згадаць таксама вынікі змагання за прэм’ерскае крэсла ў Італіі, калі правы Сільвіа (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF