Ніва № 07 (2701), 17 лютага 2008 г.

Па прапорцыі?

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

„Deo et patria”, значыць, „Богу і айчыне” — гэта загаловак выставы ў беластоцкім Музеі Войска Польскага. Прысвечаная яна — як паведамляе падзагаловак — веравызнанням і нацыянальнасцям у Войску Польскім ІІ Рэчы Паспалітай.

Аглядаючы экспазіцыю можна адчуць, што няпольскія і некаталіцкія нацыянальнасці спіхнутыя на другі план.

— Мы стараліся паказаць усе веравызнанні і нацыянальнасці Войска Польскага ІІ РП. Не да ўсіх, аднак, маюцца матэрыялы, якія маглі б скласці музейны акцэнт. Выстава не можа складвацца толькі з паперы і здымкаў, гэта нуднае. У працэнтным прынцыпе мы спрабавалі захаваць такі склад, які быў у войску перад ІІ вайной, калі быў палявы біскуп некаталіцкіх веравызнанняў, вакол якога гуртаваліся прадстаўнікі розных канфесій розных рангаў, — тлумачыў „Ніве” дырэктар Музея войска Кшыштаф Філіпаў.

Калі спыталіся мы аб мэту выставы, дырэктар заявіў:

— Гэтая ідэя — працяг нейкага працэсу, які рэалізуем гадамі. На пачатку дзевяностых мы адкрылі выставу аб ваенных капеланах ад пачатку, калі служаць яны ў арміі, да сучаснасці, значыць, ад часу, калі ардынарыем ВП стаў біскуп Славой Лешак Глудзь. Ад таго часу ў экспазіцыях мы спасылаемся таксама на іншыя веравызнанні і нацыянальнасці.

У невялікай зале беластоцкага музея паказваюцца здымкі на стэндах і экспанаты галоўным чынам у вітрынах. Зараз ля ўваходу наведвальнікі бачаць драўляную школьную парту, на якой ляжаць драўляная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF