Ніва № 06 (2700), 10 лютага 2008 г.

З крынскага гнязда

Расказ Вадзіма КУРЧУКА, народжанага ў 1942 годзе ў Крынках.

Мой бацька Сяргей Паўлавіч Курчук нарадзіўся ў 1901 годзе ў Крынках. У яго было яшчэ трое малодшых братоў: Іван, які вывучыўся на шаўца, Яўген, які стаў сталяром і Аркадзь, які, на жаль, памёр ва ўзросце 18 гадоў.

У 1915 годзе сям’я майго бацькі выехала ў бежанства, усё тут пакінуўшы. Заехалі яны ў Маскву, дзе жыў дзядзька, які працаваў кандуктарам на трамваі. Ён быў жанаты, але дзяцей у яго не было. Крыху пажылі ў яго, а пасля знялі іншую кватэру. Дзед стаў на працу і бацька таксама — пілаваў ён і калоў жыдам дровы. У той кватэры было нашым добра, бо яе гаспадар быў мясніком і прыносіў нашым абрэзкі мяса; выбіраў ён, вядома, лепшыя кавалкі. Такім чынам наша сям’я мела харчовую падтрымку.

Калі ішло да рэвалюцыі, прыйшоў да нашых дзядзькаў пляменнік і сказаў:

— Дядя, большая радость, царя сбросили!

А дзед так яму адказаў:

— Знаеш, ідзі дахаты, хай маці пашые табе мяшок і да яго ты ў лесе вырубай ляшчынавы калок.

— А навошта?

— Пойдзеш жабраваць.

— Ну, што вы, дзядзька — будзем жыць як людзі.

Спачатку быў дастатак, але калі настала новая ўлада, загадалі ўсе тавары выкідаць у рэчку Маскву, бо быццам яны атручаны былі і небяспечныя для людзей. У Маскве настаў голад, паявіліся чэргі. Бацька выбраўся ў чаргу за хлебам з сянніком і прастаяў цэлыя суткі. Калі перад ім у чарзе асталося толькі двух чалавек, прадаўшчыца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF