Ніва № 06 (2700), 10 лютага 2008 г.

Ваенныя лёсы

Успаміны Яўгена МІХАЛЬСКАГА з Рушчан

Бежанства

Сям’я бацькі выехала з Рушчан у Расію ў 1915 годзе, уцякаючы перад немцамі; гаварылі ўсё забіраць і выязджаць, званы перад немцамі вывезлі. Выехала амаль уся вёска, за выключэннем можа трох-чатырох сем’яў. Вёску нехта спаліў, асталіся толькі будынкі тых, што не выехалі. У бежанстве наша сям’я жыла ў Варонежы. Бацька там быў прадаўцом у агульнай краме, мяса ў бочках там было. Успамінаў, што добрыя там былі людзі, добра жылося, але тужылі па радзіме.

Яшчэ з Расіі бацька прыехаў пабачыць сваю вёску, яшчэ тады кавалерам быў. Вярнуўся і сказаў, што тут асталіся Крупінскія, Паплаўскія і Зіноўкі. Нашы вярнуліся ў 1917 годзе, прыехалі чыгункай, дзе ваду ў самаварах варылі; пасля прыезду жылі ў знаёмых. Вярнуліся не ўсе разам. Тыя, што раней прыехалі, стаўлялі сабе нешта, а на іхняе месца ў суседзяў пасяляліся чарговыя прыезджыя. Шмат людзей хварэла тыфам, бацька таксама пасля вяртання захварэў, але акрыяў. Вярнулася ўся бацькава сям’я: бабуля з дзядулем, тата і ягоныя брат ды сястра. Неўзабаве памёр дзед ад запалення лёгкіх; было яму тады 47 гадоў. І ўсе клопаты зваліліся на бацьку.

Частку сваёй зямлі нашы аддалі ў карыстанне Лебядзінскаму, што меў поле побач нашага, і за тое ён даваў нашым харчы. Нашы паставілі хатку з хлявом, яшчэ ў той хатцы я нарадзіўся. Прыдбалі коніка, парасят і памалу разжываліся. Брат нарадзіўся ў 1927 годзе, сястра два гады пазней, а я ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF