Ніва № 06 (2700), 10 лютага 2008 г.

Генеалагічнае дрэва Прытыцкіх

Сяргей ЧЫГРЫН

Роднай сястры беларускага дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі Сяргея Прытыцкага — Іраідзе Царук (Прытыцкай) 29 студзеня споўнілася 80 гадоў з дня нараджэння. Іраіда Царук — доктар гістарычных навук, прафесар, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі, аўтар некалькіх кніг па гісторыі Беларусі.

Іраіда Царук нарадзілася ў вёсцы Гаркавічы Сакольскага павета. Цяпер жыве ў Мінску.

Спадарыня Іраіда, давайце напачатку згадаем Вашу родную вёску Гаркавічы і той час, калі Вы з бацькамі там жылі. А таксама раскажыце пра сваю сям’ю.

— Бацькі мае былі простыя вясковыя сяляне, жылі ў Гаркавічах і мелі 1,5 гектара зямлі. І 1,5 га зямлі апрацоўвалі яшчэ брата бацькі, які жыў у Беластоку. Бацька Іосіф Рыгоравіч Прытыцкі нарадзіўся ў Гаркавічах. Маці Наталля Ігнацьеўна таксама родам з Гаркавічаў. Мой дзед — бацькаў бацька — пражыў ажно 105 гадоў. І што цікава, што ён памёр у полі, калі працаваў. Дзед Ігнат, мамін бацька, быў рэкрутам, адслужыў 25 гадоў. У руска-турэцкую вайну ён быў узнагароджаны Георгіеўскім крыжам.

У бацькоў маіх было шмат дзяцей, але многія паўміралі. Выжылі толькі шасцёра. Я была самая малая. Таму на сённяшні дзень у жывых нікога не засталося. Адзін мой брат Аляксандр быў расстраляны немцамі ў 1942 годзе і ён пахаваны ў Юраўлянах. Другі брат Віктар загінуў пад Смаленскам на фронце. Таксама ў 1942 годзе. Маці памерла ў Гаркавічах у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF