Ніва № 06 (2700), 10 лютага 2008 г.

Люба пісала з Юшкавага Груда

Міра ЛУКША

Іду шляхамі трох сясцёр — Жэні, Любы ды Анюты. Іхнія бацькі — Марыя і Канстанцін Галубоўскія — вядомыя чытачам „Нівы”, нават тым, хто купляе толькі каляндар. Здымак Галубоўскіх каля вугла хаты, са свежым нумарам „Нівы”, быў змешчаны сярод фатаграфій людзей з беларускага роду на старонцы найбольш папулярнай на сценах праваслаўных хат Беласточчыны. Канстанцін Галубоўскі родам са Старога Ляўкова нарадзіўся ў 1910 годзе ў мнагадзетнай сялянскай сям’і. Марыя — 9 гадоў пазней, у вагоне, калі бацькі вярталіся з бежанства, у падлуплянскі хутар Раманава. У 1985 г. „Ніву” запрасілі як дарагога госця, які штотыдзень наведваў іх ад самага пачатку існавання, на сваё сямейнае свята. Пяцьдзесят год ад таго дня вянчаліся Кастусь і Марыя ў царкве ў Ялоўцы.

„Мы — нацыянальнасць наша беларуская і мова наша беларуская!” — казаў Кастусь Галубоўскі, чалавек глыбокай мудрасці, самавук, філосаф. А жонка ягоная Марыя ніколі не хадзіла ў школу, а па-беларуску навучылася чытаць па „Ніве”. І ўся сям’я, тады з 13 унукамі, спявалі доўгую магутную песню, у якой прагучалі словы: Няхай дадуць нам золата — не возьмем мы багацця! Лепш чорны хлеб мець свой, чым мёд на зямлі чужой! Галубоўскія — род спевакоў (ёсць у гэтым родзе лаўрэаты конкурсу „Беларуская песня” — адным з першых лаўрэатаў быў сам дзед Кастусь, які выступаў у конкурсе сола з уласнымі мелодыямі да вершаў з „Нівы”, і з дачкой Любай спяваў на конкурсе; ёсць і члены (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF