Ніва № 06 (2700), 10 лютага 2008 г.

Смакі Падляшша і Гродзеншчыны

Міра ЛУКША

Супрасльскае згуртаванне „Uroczysko” напрыканцы мінулага года выдала некалькі кніг, датычных Падляшша і Беларусі, сярод іх — Традыцыйныя стравы Беласточчыны і Гродзеншчыны. Аўтарамі з’яўляюцца вядомыя аніматары культуры — Яніна Чыжэўская з Беластока і Юрый Качук з Зэльвы. Яніна Чыжэўская па адукацыі гісторык, прафесійна больш за трыццаць гадоў займалася кіраваннем і распаўсюджваннем студэнцкай і самаўрадавай культуры, цяпер на пенсіі. Аніматарка і рэалізатарка шматлікіх дзеянняў па захоўванню і развіццю культурнай спадчыны горада Беластока і рэгіёна, супрацоўнічала пры рэалізацыі тэлецыкла „Кулінарныя падарожжы Роберта Макловіча” па Падляшшы, аўтарка і кансультантка еўрасаюзных праектаў. Яна — аўтарка праекта і рэалізатарка дзевяці выданняў Адкрытага чэмпіяната ў пячэнні бульбяной кішкі і бабкі супольна са Згуртаваннем „Uroczysko”, а таксама старшыня Згуртавання „Падляшская мядовая бяседа”, з якім арганізуе прэстыжны рэйтынг найлепшых мядоў Падляшша і аднайменны фестываль. Юрый Качук вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце, з’яўляецца інжынерам па эксплуатацыі аўтамабільнага транспарту, скончыў Факультэт грамадскіх прафесій на аддзяленні „журналістыка” пры Беларускім політэхнічным інстытуце ў 1982 годзе, ваенную кафедру Беларускага політэхнічнага інстытута (ён афіцэр, ваенны інжынер), школу „Пагранічча” ў Сейнах. Працаваў старэйшым інжынерам-тэхнолагам, начальнікам аўтакалоны, старэйшым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF