Ніва № 06 (2700), 10 лютага 2008 г.

Беласточчына ў паэзіі Віктара Шведа

Сяргей ЧЫГРЫН

Беларуска-беластоцкі паэт Віктар Швед застаецца прыхільнікам традыцыйнай паэзіі, якая ў спадчыну нам дасталася ад Янкі Купалы і Якуба Коласа. Паэт ён просты, шчыры, зразумелы і нацыянальны. Як ніхто іншы з беларускіх паэтаў Польшчы, Віктар Швед шмат сваіх паэтычных радкоў прысвяціў роднай Беласточчыне. У 2000 годзе ў Мінску ў „Беларускім кнігазборы” выйшаў ладны том твораў беларускіх пісьменнікаў Польшчы, укладальнікам якога быў Ян Чыквін. Хто-хто, а Ян Чыквін разбіраецца ў паэзіі, можа нават лепш за ўсіх нас. Дык вось ён у гэтую кнігу ўключыў 26 вершаў свайго земляка. Сярод іх — класічна-хрэстаматыйны верш Віктара Шведа „Скажу, бывала: еду да бацькоў”. Ну, дзе вы чыталі раней такі чулліва-пяшчотны верш?.. Верш, які аўтар прысвяціў усім нам, верш, які будзе чытацца заўсёды:

Скажу, бывала: еду да бацькоў,

І родзіцца ў душы настрой прыўзняты,

Што вось убачу іх, старых, ізноў

І прывітаю на парозе хаты...

...Скажу я сёння: еду да бацькоў,

І цэлы свет становіцца нямілы.

Стаю маўкліва я ля двух крыжоў,

Што там вартуюць родныя магілы.

Вёсцы Мора Гайнаўскага павета, дзе нарадзіўся паэт, аўтар прысвяціў цэлую вязанку сваіх паэтычных радкоў. То гэта сум па роднай вёсцы, якая жыве ў марах і снах паэта, то гэта сустрэча з роднаю вёскай, дзе цешыцца надзвычай сэрца, а (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF