Ніва № 06 (2700), 10 лютага 2008 г.

Марскі порт для Гайнаўкі?

Куба ЛОГІНАЎ

Што супольнага мае Падляшша з морам? На першы погляд вельмі мала, аднак неўзабаве гэта можа змяніцца. На апошнім пасяджэнні перад адстаўкай урад Яраслава Качынскага прыняў рашэнне аб будаўніцтве марскога канала ўпоперак Балтыйскае касы. Разам з гэтым невялікі порт Эльбланг, які зараз адрэзаны ад мора ў выніку расійскае блакады, атрымае прамы выхад на Гданьскі заліў. А адтуль — на Скандынавію, Паўночную Нямеччыну, балтыйскія рэспублікі. Гэта першы крок на пераўтварэнне Эльбланга на цалкам моцны порт — хай ён не будзе так выдатны як Гданьск, але ўсё ж такі ён можа заняць даволі істотную пазіцыю на паўднёва-ўсходнім пабярэжжы Балтыкі. Разам з Эльблангам будзе развівацца і Падляшша, для якога, між іншым, гэты порт разбудоўваюць.

Для ўсяе Паўночна-Усходняй Польшчы ды нават Заходняе Украіны гэта азначае штосьці зусім новае ды яшчэ не асвядомленае. Гэтыя землі стануць, так бы мовіць, марскімі. Да рэчы, яны ўжо такімі тэарэтычна ёсць, дык мала хто гэтага свядомы, акрамя навукоўцаў Балтыйскага універсітэта са шведскае Упсалы. Дык пасля стварэння ў Эльблангу адмысловага порта для Варміі, Мазураў, Падляшша ды Заходняе Украіны гэтыя землі ўжо не будуць лічыцца перыферыйнымі ды прызабытымі. Беласток, Ольштын, Львоў ды Ковель маюць шанц тады быць выгадна спалучаныя транспартнымі шляхамі з усімі магутнымі партамі Скандынавіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі ды Паўночнае Нямеччыны. Яны будуць інтэгральнай часцінай Паўночнае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF