Ніва № 06 (2700), 10 лютага 2008 г.

Жыве яшчэ традыцыя

Аляксей МАРОЗ

На фальклорнае мерапрыемства „Жыве яшчэ традыцыя”, наладжанае 29 студзеня ў Епархіяльным асяродку праваслаўнай культуры ў Крыўцы, дзе раней знаходзілася падставовая школа, мясцовыя жыхары і людзі з навакольных сёл дабіраліся пяшком і на машынах. Ужо ў пачатку мерапрыемства не хапіла сядзячых месцаў і малодшым прыйшлося стоячы глядзець на выступленні дзетак, моладзі і старэйшых спевакоў. Сярод шматлікіх запрошаных гасцей былі самаўрадаўцы, праваслаўныя і каталіцкія святары ды мясцовая інтэлігенцыя. Чуткі пра майстар-класы ў праваслаўным асяродку, у якіх на працягу апошняга тыдня перад выступленнямі прымалі ўдзел калектывы „Жэмэрва” з Музея малой айчыны ў Студзіводах і „Крыўчанкі”, хутка разышліся па Крыўцы, што выклікала вялікае зацікаўленне вечарынай.

Апошнімі гадамі ў студзеньскія вечары ў крыўчанскім асяродку ладзіліся святочныя выступленні з калядкамі. Сёлета дырэктар Нарваўскага асяродка культуры Тамара Юшкевіч, якая на гэтай пасадзе працуе толькі са снежня мінулага года, і маладая інструктар асяродка культуры Паўліна Пашко, вядомая як спявачка ласінскага калектыву „Рамонка”, сарганізавалі пашыранае фальклорнае мерапрыемства.

— Спачатку мы ў Нарваўскім асяродку культуры рашыліся наладзіць вечарыну „Жыве яшчэ традыцыя” (гэты лозунг красаваўся побач выступаючых асоб), прысвечаную мясцовым абрадам зімовага перыяду. Зараз у нас планы намнога шырэйшыя. Хочам у гэтым годзе наладзіць некалькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF