Ніва № 06 (2700), 10 лютага 2008 г.

Аб страху і надзеі

Ежы ПЛЮТОВІЧ

Гісторык Ян Тамаш Грос апісаў трагедыю яўрэяў у пасляваеннай Польшчы і даў сваёй кнізе загаловак „Страх”. Незалежна ад таго, што Нямеччына, якая правяла ў нечуваным маштабе праграму галакосту, генацыду яўрэяў, прайграла вялікую вайну, гекатомба яўрэяў працягвалася. Яўрэяў, якія ацалелі, а якія яшчэ не атрэсліся ад страшэннай гітлераўскай акупацыі, забівалі і праганялі іхнія польскія суседзі. Грос, польскі яўрэй, выгнаны з Польшчы пасля 1968 года, можа, пераадольвае свой страх, калі адважна сустракаецца з польскай публікай вока ў вока, публікай часта непрыхільнай, абвінавачваючай яго ў ілжы, нейкім брудным інтарэсе, паколькі выяўляе ён факты саўдзельніцтва палякаў у галакосце, а павінен іх — на думку тае публікі — прамаўчаць. А тое ж, аб чым піша Грос, з’яўляецца праўдай, хоць яна горкая.

Не раз чую выказваную, збітую фразу аб тым, што праўда нас вызваліць, а яе вешчуны спасылаюцца прытым на польскага папу. Тым часам папа гаварыў аб рэлігійнай праўдзе, праўдзе Хрыста, які, хоць быў Богам, прыняў на сябе чалавечыя пакуты, каб паказаць жывым людзям шлях і мэту, каб прабудзіць сумленні. Праўда, якая мае вызваліць, не з’яўляецца, значыць, праўдай гістарычнай ці штодзённых фактаў; затое праўда нашай штодзённасці вельмі часта ўвогуле нікога не вызваляе, а выяўленая, вызваляе варожасць, нянавісць, рост зла. Назалежна ад таго, парадаксальна, пісьменнік не павінен баяцца праўды, толькі прапаведаваць яе, даваць ёй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF